Улады абяцаюць аднавіць Грушаўскі сквер у папярэдніх межах


Падчас прамой лініі старшыня Менгарвыканкаму Анатоль Сівак паабяцаў, што рашэнне аб захаванні межаў Грушаўскага скверу будзе зацверджана на паседжанні сталічнага выканкаму. Пра гэта піша БелТА.

Жыхар аднаго з дамоў па праспекце Дзяржынскага падчас прамой лініі з кіраўніком Менгарвыканкаму паскардзіўся, што нягледзячы на ​​запэўніванні ўладаў, што Грушаўскі сквер захаваюць, афіцыйна рашэнне так і не прынята.

«Грушаўскі сквер будзе адноўлены ў папярэдніх межах. Участак, закрануты з мэтай забудовы, будзе адноўлены. Рашэнне будзе прынята на маючым адбыцца пасяджэнні Менгарвыканкаму», – сказаў Анатоль Сівак.

  • Летась стала вядома, што дрэвы ў Грушаўскім скверы збіраюцца высякаць, а на іх месцы плануюць пабудаваць жылы дом на некалькі пад’ездаў. План забудовы выклікаў абурэнне жыхароў менскага мікрараёну Грушаўка.
  • Каб захаваць сквер, яго абаронцы ладзілі розныя акцыі, а таксама запісалі зварот да Лукашэнкі. У звароце падкрэсліваецца, што за апошнія 2 гады сквер паменшылі амаль на чвэрць – з 2,16 га да 1,72 га. Плошча азялененых тэрыторыяў ужо зараз у 7,5 раза ніжэй за норму. За 10 гадоў у Грушаўцы пабудавалі 600 тыс. кв. м жылля, але ніводнага сацыяльнага аб’екту. Нормы шчыльнасці насельніцтва ды нормы паркоўкі парушаныя, гаворыцца ў звароце.
  • Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава 18 лютага паведаміла, што Аляксандр Лукашэнка вырашыў захаваць Грушаўскі сквер. «Кропка ў гэтым пытанні пастаўлена на самым высокім узроўні», – падкрэсліла Качанава.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў