Уладу Казакевічу збіраюцца прад'явіць новае абвінавачванне


Улада Казакевіч – «хлопца з бензапілой», які забіў жанчыну ў гандлёвым цэнтры ў Менску ўвосень 2016 года – падазраюць у яшчэм адным злачынстве.

Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя «Платформе» са спасылкай на бацьку асуджанага.

Афіцыйна абвінавачанне яшчэ не прад’яўленае, але паводле Валянціна Казакевіча, следства бачыць у дзеяннях ягонага сына наяўнасць прыкметаў злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.410 КК Рэспублікі Беларусь («Дзеянне, што дэзарганізуе працу папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, або арыштнага дому»). Артыкул прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

На думку следчых, падставай для новага абвінавачвання сталі дзеянні Уладзіслава Казакевіча, якія выявіліся ў нападзе на прадстаўнікоў адміністрацыі папраўчай установы. Між тым, па факце гэтага інцыдэнту, УСК па Магілёўскай вобласці раней ужо распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 14, п. 1, 10 і 16 ч. 2 арт. 139 КК (Замах на забойства двух асобаў у сувязі з ажыццяўленнем імі службовых абавязкаў асобай, якая раней учынiла забойства). Па гэтым артыкуле Казакевічу пагражае расстрэл.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў