Уладальніца гран-пры «Белазаўскі акорд» пакарыла Маладзечна


Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні ў Маладзечна і прыз імя Уладзіміра Мулявіна атрымала Вольга Булай.

Яна выканала песні «Трымай мяне» і «Зязюля». Цырымонія ўручэння ўзнагародаў прайшла падчас адкрыцця Нацыянальнага конкурсу беларускай песні і паэзіі ў межах музычнага фэсту «Маладзечна-2017».

Фота: vk.com

Вольга Булай – выпускніца Менскага дзяржаўнага каледжу мастацтваў. У 2016 годзе яна перамагла ў Рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў «Белазаўскі акорд».

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў