Уладальнікі карты паляка могуць атрымаць ад Польшчы больш як 5 тысяч еўраў дапамогі


Магчымасць фінансавага падтрымання будзе абмежаваная бюджэтам. У наступным годзе на гэта прадугледжана 30 мільёнаў злотых.

Аднак невядома, якая колькасць людзей з картаю паляка плануе прыехаць у Польшчу і ці будуць яны жадаць скарыстацца прапанаванымі грашыма, распавёў выданню «Rzeczpospolita» старшыня Камітэту сувязяў з палякамі за мяжою Міхал Дворчык.

Сярод іншага, падтрыманне будзе датычыць здымання кватэры, яе частковага рамонту, моўных курсаў і пошукаў працы. Працадаўцы, якія ўладкуюць у сябе асобу з картаю паляка мінімум на два гады, атрымаюць кампенсацыю коштаў працаўладкавання.

Карту паляка маюць 160 тысячаў чалавек з постсавецкіх краінаў.

Глядзіце таксама >>> Маеш карту паляка – атрымай польскае грамадзянства праз год

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў