Уладальніка крамы «Мой модны кут» затрымалі на судзе жонкі


Уладальнік крамы «Мой модны кут» Валерый Есіпёнак.
Фота: Новы Час

У судзе Савецкага раёну Менску судзяць паводле артыкулу 23.34 жонку ўладальніка крамы сувеніраў «Мой модны кут» Алену Есіпёнак. У часе суда затрымалі і ейнага мужа Валерыя, паведамляе «Вясна».

Спадарыню Алену затрымалі 26 студзеня ў краме, як сведчылі пакупнікі, за продаж незарэгістраванай сімволікі. Валерый Есіпёнак у гэты момант даваў паказанні ў АБЭЗ, потым яго выпусцілі на волю.

На паседжанні 27 студзеня Алену Есіпёнак судзілі за адзіночны пікет 26 студзеня на праспекце Незалежнасці 58. Там месціцца ГЦ «Маскоўска-Венскі», дзе і працуе крама «Мой модны кут».Сведка, міліцыянт Громаў, сцвярджаў, што Алена Есіпёнак пікетавала 20–30 хвілінаў.

Суддзя Аляксандр Воўк абвесціў перапынак, каб атрымаць відэа, якое дакажа, што ў гэты час яна была ў краме.

Пасля перапынку 28 студзеня на працэс прыйшоў уладальнік крамы Валерый Есіпёнак, яго затрымалі да пачатку паседжання: у дачыненні яго ладзяць правяранне. Есіпёнак паспеў перадаць адвакату жонкі відэа, якое даказвае ейную невінаватасць.

Суддзя Воўк адправіў справу Алены Есіпёнак на дапрацоўванне. Пакуль няясна, ці вызваляць яе.«Мой модны кут» – крама сувеніраў з нацыянальным каларытам. Да таго, як пунктам зацікавіліся сілавікі, краму правярала МНС.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў