Уладальнік «Паедзем паядзім» падаў у суд на газету «Новы час»


5 снежня смс-паведамленне з суда Савецкага раёну Менску атрымала рэдактарка выдання Аксана Колб.

Паседжанне запланавалі на 17 снежня. У паведамленні напісалі, што газету выклікаюць «у якасці адказніка ў пазове Леаніда Зайдэса аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды».

Пазоў даслалі поштаю. Рэдакцыя мае атрымаць яго цягам пяці дзён.

Пазоў супраць выдання ўжо падаваў іншы бізнесовец Аркадзь Ізраілевіч. Ён вінаваціў газету ў публікацыі артыкулаў, якія прымяншалі ягоны гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Ён хацеў спагнаць Br 40 000 з рэдакцыі ды Br 1000 з аўтара матэрыялу, а таксама зняпраўдзіць звесткі пра сябе. Суд Ізраілевіч прайграў.

У чэрвені «Новы час» апублікаваў расследаванне, з якога вынікае, што група кампаніяў «ІВ», якая належыць Ізраілевічу – бенефіцыяр будоўлі ў Курапатах. Ізраілевіч у сваю чаргу заявіў, што не мае ніякага дачынення да рэстарану «Паедзем паядзім», а таксама жорстка раскрытыкаваў абаронцаў Курапатаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў