«Улада Беларусі – аб'юзер». У Пецярбургу праходзіць выстава «У пратэсту жаночы твар»


У Пецярбургу адкрылася выстава «У пратэсту жаночы твар», арганізаваная актывісткамі і мастачкамі з Беларусі пры падтрымцы пецярбургскіх феміністак. Карціны, прысвечаныя пратэстам у Беларусі, прыехалі сюды з усяго свету.

Выстава «У пратэсту жаночы твар» у Пецярбургу.
Фота: Юлія Шалгаліева, belsat.eu

«Гэта адгалоскі 37 года»

«У Беларусі адбіваць хлопцаў не сорамна», – з такім плакатам стаіць на фота адна з сотняў тысяч беларускіх жанчын. Яны закрываюць спінамі мужчын. У іхніх руках кветкі замест дубінак. Яны выходзяць на акцыі ў Беларусі ўжо некалькі месяцаў, патрабуюць сумленных выбараў, пратэстуюць супраць жорсткасці.

У Пецярбургу праходзіць выстава «У пратэсту жаночы твар». Яна прысвечаная подзвігу жанчын Беларусі. На сценах– карціны беларускіх аўтараў з Расеі, Польшчы, Нямеччыны, Грузіі, Чэхіі. Але вось мастакам у Беларусі за іх творчасць пагражае рэальная небяспека.

«У многіх мастакоў Беларусі працы, прысвечаныя пратэстам, размешчаныя ў вольным доступе ў Інтэрнэце. Гэта, вядома, небяспечна. Але творчасць патрабуе свабоды самавыяўлення нават у такой краіне. Яны ідуць на гэта, таму што смелыя», – кажа Ульяна Смольская.

Мастачка Ульяна Смольская.
Фота: Юлія Шалгаліева, belsat.eu

«Сонны паралюш»

Адмыслова для выставы «У пратэсту жаночы твар» мастачка Ліза Капчыкава напісала карціну «Абуджэнне». Гэта рэпліка карціны Сальвадора Далі «Сон, навеяны палётам чмяля». Але на карціне Лізы няма сляпучага сонца.

Ліза Капчыкава каля сваёй працы.
Фота: Юлія Шалгаліева, belsat.eu
Выстава «У пратэсту жаночы твар» у Пецярбургу.
Фота: Юлія Шалгаліева, belsat.eu

Яна ўспамінае, як баялася выяўляць сябе творча, калі жыла ў Беларусі. У Расеі яна жыве тры з паловай гады. Тут, паводле яе слоў, людзям таксама навязваюць патрыярхальныя каштоўнасці, але ёсць больш магчымасцяў ігнараваць кансерватызм.

«Я лічу, што ўлада Беларусі-абьюзер, народ знаходзіцца ў стане ахвяры, і пара ўжо нам выбірацца з гэтага стану», – кажа Ліза.

Надзея Зайцава, арганізатар выставы.
Фота: Юлія Шалгаліева, belsat.eu

«Яны – пешкі, вось што страшна»

Важнай крыніцай натхнення сталі тры галоўныя жанчыны пратэсту –Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала. На спецыяльным стэндзе яны размешчаныя побач з жанчынамі рэжыму – старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, прэс-сакратаром Наталляй Эйсмант і іншымі.

Выстава «У пратэсту жаночы твар» у Пецярбургу.
Фота: Юлія Шалгаліева, belsat.eu

«Мы сабралі самыя рэзанансныя фразы жанчын рэжыму, накшталт: «Маладая, дурная выходзіць на пратэсты, добра, а калі жанчына ва ўзросце, значыць у яе з інтэлектам не ў парадку». Але мы ўсе бачым, што выходзяць адукаваныя жанчыны Беларусі, у паловы ёсць свой бізнэс, дзеці, муж, дастатак, але яны выходзяць, бо не згодныя з тым, што адбываецца ў нас у дзяржаве. Гэты дысананс паміж прапагандай і тым, што адбываецца вельмі важны», – тлумачыць адна з арганізатараў выставы Жанна Галеева.

Яна мяркуе, што і жанчыны рэжыму знаходзяцца пад прыгнётам патрыярхату – не могуць прымаць свабодных пастаноў або адмовіцца выконваць загады прэзідэнта.

Выстава праходзіць у феміністычнай прасторы «Рэбры Евы» пры падтрымцы пецярбургскіх феміністак.

Выстава «У пратэсту жаночы твар» у Пецярбургу.
Фота: Юлія Шалгаліева, belsat.eu

Арганізатары выставы ўпэўненыя, жанчыны абудзіліся ад сну. І будуць змагацца за свабоду ад дыктатуры і патрыярхату да канца.

Юлія Шалгаліева/АА, belsat.eu

Стужка навінаў