Украінцы ў Варшаве стаяць у даўгой чарзе да скрыняў — фота і відэа


Украінцы сёння выбіраюць прэзідэнта. З самай раніцы да амбасады Украіны ў Польшчы сабралася чарга з ахвотных прагаласаваць.

Варшава, очередь в посольство Украины

Кто последний в очереди за «проголосовать»? Варшава, очередь перед посольством Украины. ВАУ!Как голосуют в Варшаве: https://naviny.belsat.eu/ru/news/ukraintsy-v-varshave-vstali-v-dlinnuyu-ochered-k-urnam-foto/

Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Niedziela, 21 kwietnia 2019

Глядзіце фота карэспандэнтаў «Белсату» з Варшавы.

З самай раніцы да амбасады Украіны ў Польшчы сабралася чарга з ахвотных прагаласаваць. Фота – belsat.eu
Фото – belsat.eu
Фота – belsat.eu

Выбарчыя ўчасткі ў Украіне адкрыліся а 8-ай гадзіне раніцы і будуць працаваць да 20:00. За мяжой галасаванне праводзіцца па мясцовым часе. У Польшчы, у пасольстве Украіны ў Варшаве, а таксама ў консульствах у Гданьску, Кракаве і Любліне галасаванне пачалося па плане таксама а 8-ай раніцы і скончыцца а 20-ай.

Амбасада Украіны ў Варшаве апублікавала сёння раніцай фатаграфіі сотняў людзей, якія чакаюць у чарзе для галасавання.

Сябар украінскай выбарчай камісіі ў святочнай вышыванцы. Фота: Амбасада Украіны ў ВаршавеГрамадзяне Украіны, якія пражываюць у Польшчы, у першым туры прэзідэнцкіх выбараў у асноўным галасавалі за канкурэнта цяперашняга кіраўніка дзяржавы Уладзіміра Зяленскага.

ВІДЭА
Парашэнка ці Зяленскі? Відэаапытанне – каго выбралі б беларусы
2019.04.21 11:56

Па апытаннях сярод тых, хто запэўнівае, што абавязкова прыме ўдзел у выбарах, за Зяленскага гатовыя прагаласаваць 73%. Пётр Парашэнка можа разлічваць на 27% падтрымкі.

Інфаграфіка
Спадабацца захаду і ўсходу. За каго галасуюць у розных рэгіёнах Украіны? ІНФАГРАФІКА
2019.04.18 15:09

Каманда «Белсату» на працягу дня сочыць за ходам выбараў, праводзіць стрымы з выбарчых участкаў ва Украіне.

Таксама ў вячэрнім эфіры гледачоў чакае спецвыданне праграмы «Вот так» пра фінал прэзідэнцкай кампаніі ва Украіне.

ПЯ/ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў