Украінцы ў Беларусі аддалі Зяленскаму больш за 40% галасоў


Па выніках падліку ўсіх пратаколаў галасавання на тэрыторыі Беларусі, комік Уладзімір Зяленскі атрымаў 41,2% галасоў – гэты адсотак амаль на траціну больш, чым ён мае ў сярэднім па Украіне.

Агулам у Беларусі прагаласавалі 1053 украінца.

Цікава, што на большасці замежных выбарчых участках па выніках галасавання першае месца займае Пятро Парашэнка. Дзейнага прэзідэнта падтрымалі 38,58% украінцаў, што прынялі ўдзел у галасаванні за мяжой. Зяленскі атрымаў 26,14, а трэцяе месца заняў Анатоль Грыцэнка з 10,61%.

Зяленскі перамог толькі ў 16 з 72 двух краінаў свету, дзе галасавалі ўкраінцы. Акрамя Беларусі, гэта таксама Арменія, Польшча, Латвія, Куба, Перу, Туркменістан, Славаччына, Чэхія, Бразілія, Вугоршчына, Грузія ды інш. Яшчэ ў двух краінах перамог прарасейскі палітык Юрый Бойка – Эстонія і Малдова.

Што тычацца агульных вынікаў выбараў ва Украіне, то, па стане на 12 гадзінаў, ЦВК апрацаваў больш за 70% пратаколаў. Пакуль у другі тур выходзяць Зяленскі (30,46% галасоў) і Парашэнка (16,18%). Юлія Цімашэнка займае трэцяе месца, за яе прагаласавалі 13,15% украінцаў.

Фотарэпартаж
Украінцы галасуюць у Менску: «Спадзяемся, што нешта зменіцца да лепшага»
2019.03.31 18:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў