Украінскія вынаходнікі вынайшлі «разумны» кубак


Начынне аналізуе і дэзынфекуе налітую ў яго вадкасць.

Львоўскія вынаходнікі стварылі «разумны» кубак Travel Cup, які здольны аналізаваць вадкасць, што налітая ў яго. Кубак вызначае ўзровень соляў у вадкасці, кіслотнасць, нітраты ды тэмпературу карэляцыі гэтых элементаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”102487″ img_size=”large”][vc_column_text]Як распавялі заснавальнікі стартапа H2OMetr Антон Скрыпнік і Раман Саўчанка сайту Львоўскай бізнесовай школы, яшчэ адна асаблівасць іх навінкі ў тым, што Travel Cup можа дэзынфекаваць вадкасць.

Робіцца гэта з дапамогай ультрафіялетавай лямпы, якая ўмантаваная ў вечка посуду. За аснову свайго прадукту вынаходнікі ўзялі звычайны тэрмакубак. Яго ніжнюю частку зрабілі з вечка тэрмаса, у які ўбудавалі спецыяльную мікрасхему – яна і аналізуе ваду з дапамогай вельмі слабога току.

H2OMetr прадставіў сваё тварэнне на выставе IT-Arena Hi-Tech Expo. Хлопцы кажуць, што менавіта праца ў камандзе і ёсць сакрэтам поспеху:

«Паглядзіце на Apple або Microsoft – зрэдку рухавіком выступае адзін чалавек», – кажа Антон Скрыпнік.

Паводле Рамана Саўчанкі, цяпер стваральнікі разумнага кубкі імкнуцца вызначыць, хто будзе стартавай аўдыторыяй, калі прадукт выйдзе на рынак.[/vc_column_text][vc_single_image image=”102483″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Цяпер кошт прылады, на якую арыентуюцца яго стваральнікі, складае $ 50-80. H2OMetr плануе выйсці з Travel Cup на Kickstarter, але прыцягненне фінансавання не зʼяўляецца асноўнай задачай. Пакуль інвестыцыямі ў праект займаюцца самі аўтары.

ДД, belsat.eu; фота: LvBS

Стужка навінаў