Украінскія праваахоўнікі знайшлі склады, дзе захоўвалі 720 кг гераіну


31 сакавіка Нацыянальная паліцыя Украіны паведаміла ў афіцыйным «Facebook’у» пра канфіскацыю 600 кг гераіну, які захоўвалі на «складзе» у Кіеве.

Прыблізны кошт наркотыкаў – $ 50 млн.

Украінскія праваахоўнікі затрымалі чатырох падазраваных. Гэта грамадзяне Малдовы, Турцыі і двое грамадзянаў Македоніі.

30 сакавіка Служба бяспекі Украіны завяршыла аперацыю па выкрыццю і ліквідацыі каналу кантрабанды гераіну ў Еўразвяз. Арганізатары каналы выкарыстоўвалі ўкраінскае Закарпацце ў якасці «транзітных базаў» у Еўропу. У выніку супольнай спецаперацыі з праваахоўнікамі з Нямеччыны і Румыніі канфіскавалі 120 кг гераіну.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў