Украінскія мастакі ў форме «зялёных чалавечкаў» акупавалі расейскі павільён на біенале ў Венецыі


Каля 100 мастакоў паўдзельнічалі ў акцыі, якая адсылае да «ананімнага» захопу Крыму ў 2014 годзе.

Артысты зладзілі сабе «адпачынак» у расейскім павільёне на Венецыянскім біенале – найбуйнейшым форуме сучаснага мастацтва. Удзельнікі перформансу ў вайсковай форме колеру хакі з надпісам «On vacation» нечакана прыйшлі ў расейскую рэзідэнцыю і пачалі паводзіць сябе як зялёныя чалавечкі: раздаваць форму ўсім ахвочым і заклікаць іх далучацца да «адпачынку», піша platfor.ma.

Аўтару лепшай тэматычнай фатаграфіі быў абяцаны прыз: бясплатная паездка ў крымскі горад Балаклаву, які носіць назву мілітарысцкай маскі, што выкарыстоўваецца захопнікамі паўвострава.

Гаспадары расейскага павільёна толькі праз гадзіну зарыентаваліся пра несанкцыянаваны захоп і выклікалі паліцыю, каб ачысціць памяшканне ад перформераў. Артысты абяцаюць працягнуць акцыю каля расейскага павільёна да 9 траўня.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў