Украінскія маракі назвалі сябе ваеннапалоннымі і адмовіліся даваць паказанні


Трое ўкраінскіх маракоў з буксіра «Яны Капу», узятыя ў палон пасля нападу расейскіх памежнікаў, заявілі ў расейскім СІЗА, што з’яўляюцца ваеннапалоннымі і адмовіліся ад паказанняў.

Пра гэта 24 студзеня паведаміў адзін з адвакатаў маракоў Мікалай Полазаў.

Паводле яго, у ходзе следчых дзеянняў чалец экіпажу «Яны Капу» Андрэй Шаўчэнка заявіў, што зʼяўляецца ваеннапалонным і адмовіліся працягваць размову са следчымі. Ад паказанняў таксама адмовіўся яго саслужывец Юрый Будзыла. Пра свой статус ваеннага палоннага заявіў і марак Міхаіл Уласюк.

«Ён стаў дваццаць першым украінскім мараком, які заявіў расейскім следчым ФСБ што зʼяўляецца ваеннапалонным», – паведаміў адвакат.

25 лістапада ў раёне Керчанскай пратокі расейскія памежнікі абстралялі і захапілі ўкраінскія ваенныя судны разам з 24 маракамі. Затрыманых украінцаў даставілі ў Крым і абвінавацілі ў «парушэнні расейскіх межаў». Пазней з Сімферопаля іх адправілі ў СІЗА «Ляфортава» у Маскве.

Hавiны
«Вярніце нас дадому». Палонны ўкраінскі марак напісаў ліст з расейскага СІЗА
2018.12.24 17:11

КА, belsat.eu

Стужка навінаў