Украінскія актывісты блакуюць расейскія фуры на мяжы з Беларуссю


[/vc_column_text][vc_column_text]На беларуска-ўкраінскай мяжы актывісты не даюць праехаць цяжкавікам з расейскімі нумарамі.

На прапускным пункце «Выступовічы» ў Жытомірскай вобласці Украіны, якая мяжуе з Гомельскай вобласцю Беларусі, актывісты пачалі бестэрміновую акцыю па блакаванні фураў з расейскімі таварамі.

На пункце пропуску знаходзяцца каля 10 актывістаў розных грамадскіх абʼяднанняў.

Каардынатар руху «Аўтамайдан Жытомір» Валерый Арушанян распавёў, што актывісты пакуль проста спыняюць фуры і яны стаяць. Актывісты паведамляюць, што нават расейскія кіроўцы ўсё разумеюць.

«Разварочваць іх назад не вельмі атрымліваецца, таму што ёсць пэўная працэдура. Мусіць быць фармальная падстава для вяртання гэтых аўтамабіляў у Беларусь. Пакуль мы проста іх спыняем, яны стаяць, з кіроўцамі ёсць узаемаразуменне, супраціву ніякага няма. Гаварылі і з памежнікамі, папрасілі, каб яны папярэджвалі кіроўцаў, якія яшчэ не перасеклі мяжу, адразу разварочвацца і ехаць назад, таму што з нашага боку будзе прынцыповае блакаванне. Цяпер гэта пытанне вырашаецца на ўзроўні мытні», – сказаў Валерый Арушанян.

Каля 50 eкраінскіх актывістаў зладзілі таксама іншы блокпост ля мяжы з Беларуссю на трасе Даманава – Ковель – Чарнаўцы. Гэта адзін са шляхоў, дзе расейскія фуры спрабуюць абʼехаць Польшчу пасля таго, як Варшава забараніла іх транзіт па сваёй тэрыторыі.

11 лютага ў Закарпацкай вобласці пачалася акцыя блакавання ўезду расейскіх цяжкавікоў. Актывісты патрабуюць прызнаць Расею краінай-агрэсарам і спыніць гандаль з РФ. Расейскія цяжкавікі блакуюць ужо ў 5 вобласцях Украіны.

МЯ, паводле zhitomir.info

Стужка навінаў