Украінскіх журналістаў абвінавацілі ў спробе правезці ў Беларусь «экстрэмісцкую літаратуру»


Здарэнне адбылося на ўкраінска-беларускай мяжы. Аляксандр Доній і яго калегі з праграмы «Апошняя барыкада», якая выходзіць на ўкраінскім Цэнтральным канале, ехалі транзітам у Вільню. Украінцаў затрымалі на 5 гадзінаў, паведаміў у «Facebook’у» журналіст Аляксандр Доній.

Украінцаў абвінавацілі ў спробе правозу «экстрэмісцкай літаратуры і аўдыёпрадукцыі». Агулам забралі 22 асобнікі: 5 дыскаў з фільмам «Украінская рэвалюцыя» пра падзеі 1917–1921 гадоў, дыскі «Музычная сотня. Майдан», дыскі «Апошняя барыкада» і дыск пра Галадамор ва Украіне. Таксама ў журналістаў забралі 11 кнігаў.

Беларускія памежнікі назвалі «правакацыяй» надпіс «Остання барикада» на мікрааўтобусе, і патрабавалі садраць яго. Тлумачэнні, што гэта назва праграмы пра культуру, якую і робяць журналісты, сілавікоў не задаволілі. «Раю нікому не ездзіць у Беларусь. Там СССР, там “рускі мір”, там пахне Расеяй», – пракаментаваў сітуацыю ўкраінскі журналіст.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў