Украінскі тэлеканал паказаў фільм пра Лукашэнку – «перадапошняга дыктатара Еўропы»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=pEOw-ET9aXM&list=PLcuUJyZ181hEwhFijpI8WB5v46WTNbHeL”][/vc_column][/vc_row]Тэлеканал ICTV разбіраўся, за кошт чаго Лукашэнка ўтрымліваецца ва ўладзе больш за 20 гадоў.

Фільм пачынаецца з кадраў сумеснай працы ў полі Жэрара Дэпард’ё і Аляксандра Лукашэнкі, якія суправаджаюцца каментаром:

«Насамрэч тут, на беларускай ніве, перад намі не адзін, а два выдатныя акторы».

Аўтары стужкі аналізуюць прарыў у адносінах з Захадам, якога дасягнуў Аляксандр Лукашэнка дзякуючы Менскім перамовам па сітуацыі ва Украіне.

«Бацька дзіўным чынам злавіў момант, калі з апошняга дыктатара ён ператварыўся ў перадапошняга. І віртуозна выкарыстаў гэты момант», – гаворыцца ў фільме.

Сярод іншых тэмаў украінскія журналісты закранаюць і сям’ю Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ўдзел у мерапрыемствах на вышэйшым узроўні ягонага сына Мікалая.

«Лукашэнка, канешне ж, сваю будучыню звязвае з Мікалаем. Ён хацеў бы дажыць да таго часу, калі можна Мікалаю ўсё перадаць», – мяркуе старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Акрамя лідара АГП экспертамі ў фільме выступілі кіраўнік руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, галоўная рэдактарка сайту «Хартыя 97» Наталля Радзіна, рэжысёр Юрый Хашчавацкі і кандыдат на прэзідэнцтва ў 2010 годзе Андрэй Саннікаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў