Украінскі тэлеканал адмяніў тэлемост з Масквою пасля рэакцыі ўладаў


Украінскі тэлеканал NewsOne абвесціў, што тэлемост «Надо поговорить», які планавалася правесці разам з каналам «Россия-1», адмяняецца. Раней выканаўца абавязкаў кіраўніка Службы бяспекі Украіны (СБУ) папрасіў прэзідэнта неадкладна склікаць пазачарговае пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) з гэтай нагоды, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У заяве каналу адзначаецца, што спроба стварыць пляцоўку для абмеркавання прывяла да таго, што ў дачыненні да NewsOne была распачата інфармацыйная атака.

«Паступалі пагрозы фізічнай расправы ў дачыненні да журналістаў і іх блізкіх», – сцвярджаюць на тэлеканале.

З нагоды правядзенне тэлемосту да грамадзянаў Украіны звярнуўся і прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Палітык заклікаў людзей не паддавацца на правакацыі.

Акрамя іншага Уладзімір Зяленскі звярнуўся і да кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна.

«Трэба пагаварыць? Трэба. Давайце. Абмяркуем, чый Крым і каго няма на Данбасе… Месца? Думаю, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка з задавальненнем прыме нас у Менску», – адзначыў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Зяленскі адзначыў, што правядзенне сустрэчы і перамовы магчымыя пры ўмове, што прысутнічаць на іх будуць таксама прэзідэнт ЗША Доналд Трамп, прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрыса Мэй, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.

Hавiны
Украіна вярнула больш за тры мільёны долараў з рахункаў Януковіча
2019.05.10 13:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў