Украінскі пранкер змусіў беларускіх вахцёрак крычаць «Лука хай лоў» і «Жыве Беларусь!»


Вядомы Youtube-блогер Яўген Вальноў патэлефанаваў у адзін з менскіх інтэрнатаў. Ён назваўся супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Пататавым і загадаў жанчыне падысці да дымавога датчыка і пракрычаць пароль галасавога кіравання па-англійску, які будзе яго адключаць.

Спачатку вахцёрка ўсумнілася ў сапраўднасці праверкі, але Вальноў яе пераканаў.

Жанчына сказала, што не ведае англійскай і папрасіла сваю калегу запісаць пароль.

Пароль складаўся са словаў «Лука хай лоў» – на ўключэнне, і «Жыве Беларусь! Жыве вечна!» – на выключэнне.

Што атрымалася, можна паглядзець у відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў