Украінскі парламент загадаў Украінскай праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату змяніць назву


Прыхаджане УПЦ МП каля будынку Вярхоўнай рады. 20 снежня 2018 г.

Вярхоўная рада Украіны унесла папраўкі ў закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», якія абавязваюць Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП) змяніць назву.

Цяпер УПЦ МП афіцыйна называецца Украінская праваслаўная царква.

Ад УПЦ МП патрабуюць пазначыць у сваёй назве прыналежнасць да Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ), бо цэнтр РПЦ знаходзіцца ў дзяржаве, якая «учыніла ваенную агрэсію супраць Украіны».

Папраўкі да закону забараняюць УПЦ МП працаваць у вайсковых частках і на лініі фронту.

УПЦ МП назвала рашэнне Вярхоўнай рады незаконным.

15 снежня на ўстаноўчым саборы ў Кіеўскай Сафіі была ўтвораная аўтакефальная праваслаўная царква ва Украіне.

ЮВ, belsat.eu, паводле unian.ua

Глядзі таксама
Каментары