Украінскі палітвязень у Расеі Павал Грыб імкліва губляе здароўе


Бацька зняволенага Паўла Грыба Ігар Грыб апублікаваў выснову ўкраінскага лекара Васіля Прытулы аб стане здароўя хлопца на падставе вынікаў праведзеных раней у Растове-на-Доне абследаванняў. Высновы несуцяшальныя: у Паўла прагрэсуе партальная гіпертэнзія, з’явіўся цыроз печані і пагоршылася функцыя згортвання крыві.

Па словах Прытулы, без належнага лячэння пры такім стане пагроза ўнутранага крывацёку ў органах стрававання, крытычна небяспечна для здароўя, паведамляе выданне «Главком»

Украінец Павел Грыб 24 жніўня 2017 зʼехаў у Гомель (Беларусь) на сустрэчу са знаёмай Таццянай Яршова, грамадзянкай Расеі, з якой ён пазнаёміўся ў сацсетцы «Вконтакте». Пасля гэтага выезду павал знік. Толькі праз два тыдні Генеральнае консульства Украіны ў Растове-на-Доне атрымала паведамленне ад ФСБ пра тое, што Грыба змясцілі ў СІЗА Краснадара: украінца незаконна выкралі і вывезлі на тэрыторыю РФ, дзе абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту ў адной са школ Сочы. Хлопец цалкам адмаўляе ў судзе прадʼяўленыя яму абвінавачванні.

Адвакатка Грыба Марыны Дубровіна адзначае, што сапраўды, Павел з дзяцінства мае інваліднасць – сіндром партальнай гіпертэнзіі, таму мае патрэбу ў сталым медычным доглядзе.

«Я не медык, каб ставіць дыягназ, але нават па вонкавых прыкметах відаць, што стан Паўла пагаршаецца. Калі параўнаць з тым, што было ў снежні мінулага года, калі я пачала абараняць яго ў судзе, і тым, што ёсць цяпер, не абавязкова быць лекарам, каб зразумець: здароўе хлопца здае. Яго зрок значна пагоршыўся, ён практычна аслеп. Ён часта проста не здольны прачытаць дакументы, якія я яму перадаю, нават твары людзей яму цяжка разгледзець», распавяла Марына Дубровіна, адвакатка Паўла Грыба.

Паводле словаў адвакаткі, Паўлу складана ўдзельнічаць у судовых пасяджэннях, паколькі ён кепска бачыць сведак.

«Мама Паўла мне распавядала, што ў школе ён вучыўся добра і памяць у яго была выдатная. Падчас судовага паседжання мне некалькі разоў прыходзілася паўтараць яму адны і тыя ж рэчы, і гэтую ж інфармацыю прыходзіцца паўтараць перад наступнымі паседжаннямі: такое ўражанне, што ў яго наагул нічога не адкладаецца ў памяці. І гэта вядома ўскладняе працу абароны, так складаней працаваць», – адзначыла адвакатка.

Яго аглядаюць медыкі. З моманту заключэння ў 2017 годзе ён знаходзіўся ў СІЗА, дзе лекары пісалі стандартныя высновы, вельмі простыя па змесце: «адчувае сябе добра, скаргаў няма, дыягназ такі, можа ўтрымлівацца пад вартай».

«Апошняе медычнае абследаванне яму праводзілі 28 красавіка 2018 га, а пасля гэтага былі зробленыя аналізы, якія аплацілі бацькі Паўла і вынікі якіх атрымалі вось нядаўна, у снежні. Мы хадайнічалі аб тым, каб хлопца выпусцілі з СІЗА, каб зрабіць дыягностыку ў медустанове. На аснове вынікаў гэтых аналізаў лекар Васіль Прытула і зрабіў заключэнне. Як Павел адчувае сябе цяпер, пакуль не ведаю», – падсумоўвае Марына Дубровіна.

Hавiны
Выкрадзенаму ФСБ Паўлу Грыбу стала дрэнна ў зале суда
2018.12.12 16:46

СК, belsat.eu

Стужка навінаў