Украінскі падарунак Ільічу


Умацаваная законам паўсюдная дэкамунізацыя і ліквідацыя савецкай сімволікі – з такім падарункам ад Вярхоўнае Рады прыйшлі ва Украіне на дзень народзінаў Леніна. Камуністычны правадыр сёння святкуе 145-годдзе, а помнікі яму падаюць і разбіваюцца аб украінскую глебу.

З шумам і гамам – як на сапраўдным дні народзінаў (эфект) Гэтак сустрэлі чарговую гадавІну правадыра пралетарыяту ў Краматорску. Закон аб забароне савецкае сімволікі яшчэ не падпісаны – але гэтага і не чакалі.

Пачынаючы са снежня 2013-га года агулам ва Украіне дэмантавана каля 650 помнікаў Леніну. Чатыры законы аб суцэльнай дэкамунізацыі краіны, якія на мінулым тыдні прынялА Вярхоўная Рада, маюць зрабіць камуністычную сучаснасць гісторыяй.

Юрысты і эксперты выказваюць рознае стаўленне да новых законаў. Існуе меркаванне, што дакументы недапрацаваныя. Але абсалютная большасць кіяўлянаў падтрымлівае антыкамуністычныя ініцыятывы ўладаў.

А вось у Сінявокай 145-я ўгодкі Леніна прайшлі традыцыйна. Беларускія камуністы ўсклалі кветкі да помніку правадыру на плошчы Незалежнасці, правялі ўрачысты сход і канферэнцыю па тэме сучаснага значэння спадчыны Ілліча.

Аляксей Красоўскі, «Белсат»

Стужка навінаў