Украінская паліцыя пачала эвакуацыю Калінаўкі, дзе адбыліся выбухі на складах зброі


Украінская паліцыя разам з Нацгвардыяй пачалі перакрыццё ўездаў у Калінаўку Вінніцкай вобласці, а таксама ажыццяўляюць эвакуацыю жыхароў горада і бліжэйшых вёсак, паведамляе Нацыянальная паліцыя.

У населеных пунктах у 10-кіламетровай зоне пражываюць каля 25 тысяч чалавек.

«Зачынены рух для ўсіх відаў транспарту на аўтадарозе дзяржаўнага значэння М-21 Жытомір – Магілёў – Падольскі. Акрамя таго, закрыты рух чыгуначнага транспарту на перагоне Сосенка – Калінаўка рэгіянальнага філіяла «Паўднёва-Заходняя чыгунка». Закрыты рух паветранага транспарту ў радыусе 50 км ад цэнтра Калінаўкі », – гаворыцца ў паведамленні.

Да месца здарэння накіраваныя падраздзяленні Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый, сфармаваны зводны атрад са 155 чалавек і 39 адзінак тэхнікі. На тушэнне пажару прыцягнутыя 2 пажарныя танкі. Для каардынацыі дзейнасці на месца здарэння адпраўлены намеснік кіраўніка НПУ Аляксандр Фацэвіч.

Увечары 26 жніўня, каля 22:00, у горадзе Калінаўка ў 20 кіламетрах ад Вінніцы адбыліся выбухі на складах з боепрыпасамі і зброяй. Паводле інфармацыі Грамадскага, выбухі пачаліся на складах 48 арсенала вайсковай частцы А1119.

У Міністэрстве інфрастуктуры Украіны паведамілі, што была закрытая паветраная прастора ў радыусе 50 км у зоне выбухаў на Віннічыне.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў