Украінская экспертка: «Парашэнка ад сённяшняга дня ўвайшоў у гісторыю»

15 снежня на саборы ў Кіеве з прадстаўнікоў трох украінскіх праваслаўных цэркваў пры пасярэдніцтве Канстанцінопальскага патрыярхату была створаная памесная Праваслаўная царква Украіны. Пра асаблівасці яе стварэння і будучыя перспектывы Belsat.eu паразмаўляў з украінскай эксперткай, сузаснавальніцай праекту Cerkvarium Таццянай Дзяркач.