Украінскага дэпутата абвінавацілі ў працы на спецслужбы Беларусі ды Расеі


Аўтарам звароту стаў Генадзь Маскаль.
Фота: moskal.in.ua

Кіраўнік грамадскай арганізацыі «Народ Украіны супраць карупцыі» Генадзь Маскаль звярнуўся да Генеральнага пракурора Украіны Ірыны Венедыктавай з паведамленнем аб злачынстве кіраўніка парламенцкай камісіі па энергетыцы Андрэя Геруса.

Як паведамляе сайт Генадзя Маскаля, які, працуючы намеснікам кіраўніка СБУ, курыраваў контрвыведку, у дзеяннях Андрэя Геруса прыкметы дзяржаўнай здрады.

У сваім звароце Генадзь Маскаль, у прыватнасці, сцвярджае, што прадпрыемства Геруса нібыта атрымала ад швейцарскай фірмы $ 1 млн, якую, як стала вядома пазней, заснавалі расейскія спецслужбы для аплаты сваёй агентуры ва Украіне.

Hавiны
Генадзь Маскаль звольніўся з пасады кіраўніка Закарпацця
2019.04.23 12:17

Акрамя таго, як адзначае грамадскі дзеяч, Герус быў ініцыятарам шэрагу судовых пазоваў з мэтай аслабіць энергетычную бяспеку Украіны.

Маскаль сцвярджае, што пасля абрання кіраўніком камітэту Вярхоўнай Рады па энергетыцы Герус спрабаваў працягнуць прыняцце паправак, якія б дазволілі аднавіць імпарт электраэнергіі з Беларусі. Паводле яго, пасля абвалу энергарынку Украіны Беларусь мусіла б адмовіцца ад экспарту электраэнергіі ва Украіну, што прывяло б да краху энергасістэмы Украіны з далейшым яе пераходам пад кантроль Расеі.

Hавiны
Беларусь дапамагае Украіне змагацца з расейскай дызельнай блакадай
2019.08.06 21:39

Дзеяч адзначае, што імпарт электраэнергіі з Беларусі па дэмпінгавых цэнах выгадны алігархам Ігару Каламойскаму і Віктару Пінчуку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў