Украінскае войска атрымае дызпаліва з Мазырскага НПЗ

Міністэрства абароны Украіны 4 студзеня вызначыла пераможцу тэндару на пастаўку 15 588 т дызельнага паліва арктычнай маркі. Пра гэта сведчаць вынікі аўкцыёнаў, апублікаваныя ў сістэме ProZorro, паведамляе enkorr.com.ua.