Украіна звернецца да Ізраіля з просьбай выдаць Януковіча ў выпадку, калі той паедзе туды лекавацца


У выпадку, калі былы ўкраінскі прэзідэнт Віктар Януковіч паедзе ў Ізраіль лекавацца, Кіеў звернецца да ўладаў гэтай краіны з запытам аб яго выдачы, распавёў галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Маціос.

«Калі мы даведаемся (пра ўезд Януковіча на тэрыторыю Ізраілю), мы абавязаны звярнуцца», – сказаў Маціос, паведамляе радыёстанцыя «Новы час».

Маціос адзначыў, што экс-прэзідэнт Украіны аб’яўлены ў вышук па лініі Інтэрполу. У той жа час, ён заявіў, што сумняваецца ў тым, што Януковіч асмеліцца пакінуць Расею.

У сярэдзіне лістапада сёлета Януковіча шпіталізавалі з падазрэннем на траўмы хрыбетніка і каленнага сустава, якія ён, як мяркуецца, атрымаў падчас гульні ў тэніс. Пазней яго адвакат Аляксандр Гарошынскі распавёў, што экс-прэзідэнт Украіны можа адправіць лекавацца ў Ізраіль.

На Украіне Януковіча падазраюць у дзяржаўнай здрадзе, абвінавачванне патрабуе для яго пакаранне ў выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
Суддзі рыхтуюцца да вынясеня выраку былому прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу
2018.12.07 15:45

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў