Украіна зладзіць выпрабаванні ракет побач з Расеяй


Чарнігаўская вобласць

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што выпрабаванні найноўшых распрацовак украінскага ракетнага ўзбраення адбудуцца ў Чарнігаўскай вобласці, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Украінскі лідар падкрэсліў, што для краіны адкрыліся новыя магчымасці для павелічэння дакладнасці, пашырэння радыусу дзеяння, а таксама магутнасці «магчымага адказу на агрэсію».

Раней Парашэнка паставіў задачу канструктарскім бюро і абаронным прадпрыемствам краіны распрацаваць высокадакладную ракетную зброю павышанага радыусу дзеяння.

ВІДЭА
Украінскі эксперт: З тэрыторыі Беларусі Расея можа ўдарыць па Львове і Луцку
2019.03.12 12:46

Украіна можа распрацаваць і паставіць на баявое дзяжурства ракеты малой далёкасці – ад 500 да 1000 кіламетраў, якія раней былі забароненыя Дамоваю аб ракетах сярэдняй і малой далёкасці (ДРСМД).

11 сакавіка кіраўнік Украіны заявіў, што Украіна не звязаная ніякімі абмежаваннямі адносна далёкасці палёту ракетаў пасля прыпыненні выканання ДРСМД Расеяй.

Hавiны
Пуцін падпісаў указ аб прыпыненні выканання ДРСМД
2019.03.04 16:33

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў