Украіна затрымала расейскі танкер у Керчанскай пратоцы


Служба бяспекі Украіны супольна з вайсковай пракуратурай затрымала расейскі танкер «NEYMA», які ў лістападзе летась блакаваў украінскія караблі ў Керчанскай пратоцы, перад іх затрыманнем расейскімі вайскоўцамі.

Падчас папярэдняга расследавання было выяўлена, што пасля загаду кіраўніцтва ФСБ прадстаўнікі памежнай службы Расеі ўчынілі ўзброеную агрэсію супраць украінскіх вайсковых караблёў «Нікаполь», «Бердзянск» і буксір «Яни Капу» ў Керчанска пратоцы 25 лістапада 2018 году, паведамляецца на старонцы facebook СБУ Украіны.

ВІДЭА
Канфлікт у Керчанскай пратоцы: што гэта было? 5 галоўных пытанняў і адказаў
2018.11.27 16:46

Паводле паведамлення СБУ, памежныя войскі ФСБ Расеі насуперак нормам міжнароднага марскога права і з выкарыстаннем зброі заблакавалі перамяшчэнне ўкраінскіх вайсковых караблёў падчас праходжання Керч-Енікальскага каналу ў Керчанскай пратоцы пры дапамозе танкера «NEYMA».

Тады, 25 лістапада 2018 году Расея захапіла ўкраінскія караблі і ўзяла ў палон 24 членаў экіпажу.

Таму ў межах расследавання справы сілавікі затрымалі танкер «NEYMA».

Адметна, што цяпер судна мае назву «NIKA SPIRIT». Але насамрэч рэч гэтая назва адносна нядаўна была змененая, раней танкер плаваў пад назвай «NEYMA».

Цяпер танкер прызнана рэчавым доказам, рыхтуецца хадайніцтва ў суд аб яго арышце.

Hавiны
Міжнародны трыбунал абавязаў Расею вызваліць украінскіх маракоў
2019.05.25 14:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў