Украіна западозрыла беларускіх калійшчыкаў у рээкспарце расейскіх угнаенняў


Украінскія мытнікі патрабуюць ад пастаўнікоў аплаціць мыта ў памеры 42,96 % на імпарт азотных і комплексных угнаенняў, якія прыбываюць з Беларусі. У выніку на памежных станцыях стварылася вялізная чарга грузавых вагонаў розных аператараў.

Чарга пачала збірацца з 7 снежня. Прычым, як паведамляе сайт infoindustria.com.ua, большасць тавараў вытворчасці Беларусі з нізкім утрыманнем азоту. Але дзяржаўны мытны камітэт патрабуе аплаты антыдэмпінгавай мыты, незалежна ад краіны паходжання.

Антыдэмпінгавая мыта ў памеры 42, 96 % было ўведзена з 28 сакавіка 2018 года для імпарту азоту, складаных (NPK) угнаенняў, MAP, DAP і іншых NP-угнаенняў, якія ўтрымліваюць прынамсі 28 % амонію і нітрату азоту. Абмежаванне тычыцца галоўным чынам прадукцыі расейскага паходжання, а таксама і той, якая не мае дакументаў аб паходжанні. Пры гэтым, калі прадукцыя вырабленая ў іншых краінах, у тым ліку і ў Беларусі, мыты аплочваць няма неабходнасці.

Hавiны
Літва ці Латвія: каго шантажуе Лукашэнка?
2018.09.23 11:00

СК, belsat.eu

Стужка навінаў