Украіна ўвяла адмысловы рэжым на Данбасе


Камандуючым аб’яднанымі сіламі Украіны, якія ладзяць аперацыю на Данбасе, уведзены адмысловы рэжым «жоўты». Паведамленне пра гэта размешчана на старонцы штаба ААС у Facebook.

З моманту правядзення аперацыі, як пазначаецца ў паведамленні, з 28 кастрычніка, знаходжанне і перамяшчэнне людзей у зоне правядзення аперацыі дазволена толькі пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць асобу.

Вайскоўцы, а таксама праваахоўнікі, атрымліваюць права на правяранне дакументаў, на затрыманне падазроных асобаў, ці асобаў без дакументаў. Акрамя таго вайскоўцы могуць правесці асабісты дагляд чалавека, аўтамабіля, бесперашкодна ўваходзіць у жыллё. А ў выпадку неабходнасці могуць ужываць зброю і спецсродкі.

У сваю чаргу грамадзяне, якія не прымаюць удзелу ў аперацыі, не могуць выкарыстоўваць зброю, весці фота і відэаздымкі, забараняюцца прыватныя авіяпералёты, выкарыстанне рацыяў у машынах.

Прычыны ўвядзення спецрэжыму, а таксама тэрміны яго дзеяння не пазначаюцца.

Афіцыйны Кіеў распрацаваў закон аб адмысловым статусе Данбасу. Яго новы варыянт павінен пачаць дзейнічаць з 2020 года. Акрамя таго Украіна пагадзілася на «формулу Штайнмаера» для Данбасу.

Абноўлена
Украіна пагадзілася на «формулу Штайнмаера» для Данбасу
2019.10.01 19:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў