Беларусы віншуюць Украіну з Днём незалежнасці
Украіна адзначае Дзень незалежнасці.Беларусы віншуюць суседзяў са святам.Чаго б вы пажадалі ўкраінцам у гэты святочны дзень?
Opublikowany przez Белсат TV Czwartek, 23 sierpnia 2018
Сёння, 24 жніўня, ва Украіне адзначаюць 27 гадавіну незалежнасці. У гэты дзень Вярхоўны савет УССР прыняў Акту абвяшчэння незалежнасці Украіны.
«Свабода, Воля і Незалежнасць ніколі не даваліся Украіне лёгка. І хоць сёння за права быць незалежнымі мы плацім высокую цану, абараняючы нашу Радзіму ад агрэсара, мы – згуртаваная нязломная нацыя, незалежная дзяржава, адзіная непадзельная Украіна», – напісаў прэзідэнт Пятро Парашэнка сёння ў Twitter.
Сёння ў цэнтры Кіева адбудзецца вялікі вайсковы парад.
Аляксандр Лукашэнка ўжо павіншаваў Парашэнку са святам.
ІІ, belsat.eu