Украіна спыняе дзеянне дамовы аб сяброўстве з Расеяй


Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўнёс у Вярхоўную раду законапраект «Аб спыненні дзеяння дамовы аб сяброўстве, супрацы і партнёрстве паміж Украінай і Расейскай Федэрацыяй». Пра гэта паведамляецца на сайце ўкраінскага парламента.

Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні ў дзеянне рашэння Савету нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны аб спыненні Дамовы аб сяброўстве яшчэ 17 верасня. У адпаведнасці з указам быў распрацаваны законапраект, які мае адобрыць Вярхоўная рада.

Дамову аб сяброўстве паміж Украінай і РФ падпісалі ў траўні 1997 года. Яна ўступіла ў дзеянне ў красавіку 1999 года. У кастрычніку 2018 года скончыўся тэрмін яе дзеяння.

Сёлета Украіна ў аднабаковым парадку спыніла дзеянне 48 міждзяржаўных дамоваў з Расеяй.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў