Украіна спыніла транзіт няякаснай расейскай нафты. У Менску абмяркуюць, што рабіць далей


У беларускай сталіцы пацвердзілі сустрэчу аператараў «Дружбы» для развязання сітуацыі з якасцю нафты. Бакі «паспрабуюць выпрацаваць тэхнічнае развязанне пытання з пастаўкаю сыравіны на нафтаперапрацоўчыя заводы».

«Прыедуць прадстаўнікі Польшчы, Украіны, расейскай кампаніі «Транснефть», – адзначылі ў канцэрне, паведамляе tass.ru. – Будуць абмяркоўваць пытанні, звязаныя з урэгуляваннем паставак расейскай нафты».

Услед за Польшчаю транзіт прыпыніла Украіна. Пра гэта паведамляецца ў Facebook кампаніі.

«Усе матэрыяльныя страты ўскладаюцца на бок, які не стрымаў выканання сваіх абавязкаў», – паведамляе кампанія.

Пра аднаўленне транзіту нафты па нафтаправодзе Мазыр – Броды абяцаюць паведаміць пазней.

Абноўлена
Польшча прыпыніла транзіт расейскай нафты па нафтаправодзе «Дружба»
2019.04.25 07:28

Хроніка нафтавага канфлікту

  • 19 красавіка канцэрн «Белнафтахім» заявіў пра «рэзкае пагаршэнне» расейскай нафты «Urals», якая паступае транзітам праз нафтаправод «Дружба».
  • 21 красавіка праз пагаршэнне якасці расейскай нафты Беларусь часова абмежавала экспарт нафтапрадуктаў, уключаючы бензін. «Белнафтахім» паабяцаў запатрабаваць кампенсацыю ад расейскага боку.
  • 22 красавіка на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе заявілі, што няякасная расейская сыравіна прывяла да паломкі дарагога абсталявання.
  • 23 красавіка Беларусь прыпыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі, а ў «Белнафтахіме» заявілі, што расейская нафта з павышаным утрыманнем хлорарганічных злучэнняў пачала паступаць у Еўропу і Украіну.
  • 24 красавіка на «Нафтане» паведамілі, што па паўночнай галіне нафтаправода пачалася прапампоўка нафты, якая адпавядае тэхналагічным стандартам. На Мазырскім НПЗ сітуацыя застаецца ранейшай – нафта паступае з павышаным утрыманнем хлорарганікі.
  • 24 красавіка «Белнафтахім» паведаміў аб распрацаванай схеме выцяснення «бруднай» расейскай нафты з беларускага ўчастка нафтаправода «Дружба». Яе аб’ёмы ўжо перавышаюць адзін мільён тон.
  • 25 сакавіка транзіт расейскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» прыпыніла Польшча
Стужка навінаў