Украіна праігнаруе восеньскую сесію ПАРЕ ў знак пратэсту


Украінская дэлегацыя не будзе ўдзельнічаць у восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Пра гэта паведаміў у «Facebook» старшыня Камітэту Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях вонкавай палітыкі і міжпарламенцкай супрацы Багдан Яроменка.

«Самым складаным сёння з’яўляецца пытанне ПАРЕ. Не маючы іншай магчымасці рэагавання на парушэнні гэтай арганізацыяй уласных прынцыпаў, і сутыкнуўшыся з досыць адкрытым ігнараваннем яе інтарэсаў, Украіна пакуль устрымаецца ад камандзіроўкі сваёй дэлегацыі на бліжэйшую сесію ПАРЕ. Пакуль засяродзімся на падрыхтоўцы нашай дэлегацыі і правядзенні кансультацыяў з іншымі дзяржавамі-чальцамі РЕ з мэтай выпрацоўкі плана вяртання даверу да ПАРЕ. Гэты падыход падтрымалі пераважная большасць фракцыяў украінскага парламента», – адзначыў ён.

  • Нагадаем, расейскую дэлегацыю пазбавілі права голасу ў ПАРЕ вясной 2014-га, адразу пасля анексіі Крыму. Таксама расейскім дэлегатам забаранілі займаць кіроўныя пасады ў ПАРЕ і ўдзельнічаць у яе маніторынгавых місіях. У адказ Масква спачатку скараціла, а потым проста спыніла фінансаванне Рады Еўропы.
  • 25 чэрвеня 2019 году Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю аб абмежаванні санкцыйных механізмаў асамблеі праз што расейская дэлегацыя атрымала права прыняць удзел у працы ПАРЕ. Рашэнне ПАСЕ выклікала абурэнне Украіны.
Аб’ектыў
«Вы або сляпыя, або дурныя, або прадажныя». Расея вяртаецца ў ПАРЕ
2019.06.25 22:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў