Украіна перадала сепаратыстам грамадзяніна Беларусі


Украінскія ўлады перадалі «Данецкай народнай рэспубліцы» восем грамадзянаў Расеі ды аднаго грамадзяніна Беларусі. Пра гэта паведаміла прадстаўніца сепаратыстаў Дар’я Марозава.

Агулам украінскі бок перадаў перадаў «ДНР» 61 чалавека, у тым ліку восем грамадзянаў Расеі ды аднаго Беларусі, піша «Интерфакс-Запад».

Меркаванні
Данбаскі канфлікт: абмен палоннымі і думкамі
2019.12.30 13:00

Таксама сепаратыстам перадалі двух былых працаўнікоў спецпадраздзялення «Беркут», якія ўдзельнічалі ў падзеях на кіеўскім Майдане ў пачатку 2014 года.

Марозава заявіла пра планы працягнуць працу адносна спісаў і тых, хто знік без вестак.

Hавiны
Украіна абмянялася палоннымі з «народнымі рэспублікамі»
2019.12.29 16:13

Падчас абмену палоннымі на кантрольна-прапускным пункце пад Горлаўкаю Данецк перадаў Кіеву 52 чалавек і атрымаў 60. Луганск аддаў украінскаму боку 25 палонных і забраў 63 сваіх прыхільнікаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў