Пра гэта паведаміла прэс-служба пастаяннага прадстаўніцтва Украіны пры ААН.
Нягледзячы на дасягненні ў межах апошняй трохбаковай сустрэчы кантактнай групы дамоўленасці аб увядзенні рэжыму поўнай цішыні, колькасць правакацыяў супраць сілаў АТА ўздоўж лініі размежавання працягвае расці, гаворыцца ў паведамленні.
«Названыя правакацыі.. нівеліруюць усе намаганні Украіны і міжнароднай супольнасці, накіраваныя на аднаўленне міру і стабільнасці, фактычна робяць немагчымым рэалізацыю палітычнай часткі мірнага ўрэгулявання».
Нагадаем, што 15 кастрычніка Украіну абралі часовым сябрам Рады Бяспекі ААН на 2016-2017 гады, «за» прагаласавала 177 краінаў.
ЮВ, belsat.eu