Украіна патрабуе ад Расеі выдаць былога камандзіра «Беркута», які цяпер разганяе мітынгі ў Маскве


Генпракуратура Украіны звярнулася да Расеі з просьбай аб экстрадыцыі былога камандзіра кіеўскага спецыяльнага прызначэння «Беркут» МУС Украіны Сяргея Кусюка.

Пра гэта паведамляе радыё «Свобода».

Сяргей Кусюк быў заўважаны ў Маскве падчас разгону антыкарупцыйнага мітынгу на Цвярской 12 чэрвеня. Ён быў у форме АМАПу і аддаваў указанні па рацыі.

З 2015 года Кусюк знаходзіцца ў вышуку ва Украіне. Праваахоўнікі лічаць, што 30 лістапада 2013 года Кусюк кіраваў жорсткім разгонам Еўрамайдана. Пасля перамогі Майдану Сяргей Кусюк збег у Крым разам з іншымі байцамі «Беркуту».

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў