Украіна падала на Расею ў суд за затрыманых маракоў


7 студзеня Украіна падаў пазоў супраць Расеі ў Еўрапейскі суд па правах чалавека за затрыманне маракоў у Чорным моры.

Кіеў патрабуе прызнаць затрыманне і арышт сваіх маракоў незаконнымі. Пра гэта ўпаўнаважаны па справах ЕСПЧ Іван Лішчына паведаміў у «Фэйсбуку».

«Хлопцы, мы памятаем пра вас і робім усе, каб вярнуць вас з палону!», – дадаў Лішчына.

25 лістапада тры караблі ваенна-марскога флоту Украіны рабілі пераход з Адэсы ў Марыупаль. Расейскі бок абвінаваціў іх у парушэнні дзяржаўнай мяжы і «небяспечным манеўраванні». Да месца здарэння Расея накіравала вайсковае падмацаванне, у тым ліку баявыя верталёты.

Паколькі ўкраінскія караблі не прапускалі ў Азоўскае мора, яны нарэшце павярнулі назад у Адэсу. Але расейцы пераследавалі ўкраінцаў у нейтральных водах, патрабавалі спыніцца і ў выніку адкрылі агонь на паражэнне. «Нікапаль», «Бердзянск» і «Яны Капу» былі захоплены і адпраўлены ў Керч. Ад 3 да 6 украінскіх маракоў атрымалі раненні, каля 23 чалавек былі захоплены ў палон.

Справка
Юрысдыкцыя ЕСПЧ распаўсюджваецца на Расею з 1998 года.

Супраць затрыманых маракоў распачалі крымінальную справу паводле абвінавачвання ў парушэнні дзяржаўнай мяжы РФ. Масква заявіла, што дзеянні ўкраінскага боку былі правакацыяй. Кіеў назваў падзеі ў Керчанскай пратоцы актам агрэсіі, увёў ваеннае становішча ў краіне на 30 дзён (спачатку гаворка ішла пра 60) і патрабаваў вызвалення сваіх маракоў і караблёў.

Краіны Захаду не паверылі ў версію Масквы і асудзілі дзеянні расейскага боку. У Радзе Бяспекі ААН Расея была жорстка раскрытыкаваная.

ДД

Стужка навінаў