Украіна не выключае падачу сумеснай з Беларуссю заяўкі на правядзенне Алімпіяды


Ва ўкраінскім урадзе не выключаюць, што Украіна і Беларусь могуць падаць сумесную заяўку на правядзенне Алімпіяды. Пра гэта заявіў прэмʼер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук на пасяджэнні Аргкамітэта па падрыхтоўцы і ўдзелу спартоўцаў Украіны ў Алімпіядзе ў Токіа, піша РБК-Украіна.

Нагадаем, летась у ліпені Уладзімір Зяленскі заявіў пра намер правесці ва Украіне Алімпіяду. 4 кастрычніка, падчас II Форума рэгіёнаў у Жытоміры, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Украіна маглі б разам падаць заяўку на правядзенне Алімпійскіх гульняў.

«На маю думку, гэтая ідэя сапраўды заслугоўвае глыбокага вывучэння, – падкрэсліў 11 лютага Ганчарук на пасяджэнні аргкамітэту, – Урад цяпер працуе над тым, каб вывучыць гэтую сітуацыю з розных пунктаў гледжання і прапанаваць канцэпт нашым партнёрам, калі гэтая ініцыятыва ў хуткім часе можа быць рэалізаваная… Гэта – важны і адказны іміджавы крок. Такія маштабныя праекты спрыяюць інфраструктурнаму абнаўленню дзяржавы, росту турыстычнай прывабнасці і нацыянальнага прэстыжу ў свеце ў цэлым».

Прэмʼер Украіны даручыў вывучыць досвед Беларусі ў правядзенні II Еўрапейскіх гульняў і досвед еўрапейскіх краін – у правядзенні Алімпіяды. А таксама выпрацаваць дакладны план у адпаведнасці конкурсным патрабаванням, устаноўленым Міжнародным алімпійскім камітэтам.

Hавiны
Віктар Лукашэнка стаў афіцыйна намеснікам свайго бацькі. Пакуль у НАК
2019.11.19 10:12

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў