Украіна і сепаратысты пачалі абмен палоннымі


На месцы абмену палоннымі.
Фота: facebook.com/president.gov.ua

Першы за апошнія два гады абмен палоннымі паміж Украінай і сепаратыстамі з «ДНР» і «ЛНР» пачаўся 29 снежня пад Горлаўкай.

14:50 Кіеў у рамках абмену палоннымі ў Данбасе перадаў самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспубліцы» 63 чалавек, Луганск аддаў 25. Пра гэта паведамляе РИА «Новости» са спасылкай на прадстаўніцу «ЛНР» Вольгу Кобцаву.

14:10 Офіс прэзідэнта Украіны паведаміў, што 25 грамадзянаў Украіны былі вызваленыя з палону ды перададзеныя афіцыйнаму Кіеву.

«Першыя 25 вызваленых украінцаў хутка будуць дома», – заявілі ў офісе.

Перші 25 звільнених українців скоро будуть вдома.

Opublikowany przez Офіс Президента України Niedziela, 29 grudnia 2019

Працэс праходзіць на лініі судакранання бакоў у раёне кантрольнага пункта ўезду-выезду. Як паведаміла прадстаўніца «ДНР» Дар’я Марозава, палонныя, якія ўтрымліваліся ў «ДНР», ужо адправіліся ў шэрую зону для абмену, перадае ТАСС.

Сепаратысты плануюць перадаць Кіеву 55 чалавек і разлічваюць атрымаць 87 сваіх прыхільнікаў. Пры гэтым 22 чалавекі са спісу Данецка адмовіліся ад абмену.

Трансляцыю з месца падзей вядзе і Офіс прэзідэнта Украіны ў Facebook.

Початок звільнення утримуваних осіб на КПВВ «Майорське» на Донеччині.

Початок звільнення утримуваних осіб на КПВВ «Майорське» на Донеччині.

Opublikowany przez Офіс Президента України Niedziela, 29 grudnia 2019

«На Данеччыне на КПУВ «Маёрскае» пачаўся працэс вызвалення асобаў, якія ўтрымліваліся», – паведамілі прадстаўнікі кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

МГ/АА belsat.eu

Стужка навінаў