Украіна хоча дэпартаваць брата Саакашвілі


Сёння ўкраінскія ўлады затрымалі Давіда Саакашвілі затрымалі, каб уручыць дакументы аб неабходнасці пакінуць Украіну. Але потым перадумалі.

Сёння на світанку ўкраінскія паліцыянты затрымалі яго ў Кіеве і перадалі органам міграцыйнае службы. Тыя планавалі ўручыць Давіду Саакашвілі патрабаванне пакінуць Украіну.

Раней дазвол на пражыванне Давіда Саакашвілі анулявалі на падставе таго, што раней быў ануляваны ягоны дазвол на працу ўва Украіне.

Давіл Саакашвілі застаецца ў Кіеве

Праз некалькі гадзінаў пасля затрымання Саакашвілі вызвалілі з пастарунку. Цяпер ягоная абарона рыхтуе дакументы аб незаконным затрыманні.

Чым займаецца Давід Саакашвілі ў Кіеве — невядома.

У суботу на мяжы з Польшчай затрымалі таксама прэсавую сакратарку партыі Саакашвілі «Рух новых сілаў» Мар’яну Поштар.

https://www.facebook.com/Ruhnovihsyl/posts/1845634585750373

Брат Давіда Саакашвілі, Міхэіл, кіраваў Адэскай вобласцю з траўня 2015 года да лістапада 2016-га. Напрыканцы ліпеня ўлады Украіны пазбавілі яго ўкраінскага грамадзянства.

Палітык заявіў, што збіраецца вярнуцца ўва Украіну 10 верасня праз памежны пункт пропуску Кракавец (Львоўская вобласць).

ДД

Стужка навінаў