Украіна будзе патрабаваць экстрадыцыі затрыманых у Беларусі баевікоў ПВК Вагнэра


Офіс генеральнага пракурора Украіны праінфармаваў кампетэнтныя органы Беларусі аб намерах патрабаваць экстрадыцыі затрыманых на яе тэрыторыі ўдзельнікаў узброенай агрэсіі Расеі на Данбасе. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Офіс генпракурора звярнуўся ў Генеральную пракуратуру Беларусі з запытамі аб арышце 33 баевікоў – прадстаўнікоў ПВК Вагнэра. Нагадаем, частка з затрыманых маюць адначасова грамадзянства і Расеі, і Украіны.

«28 асобам, з якіх 9 грамадзянаў Украіны, абвешчана аб падазрэнні па факце ўдзелу ў тэрарыстычнай арганізацыі (ст.258-3 КК Украіны)», – паведамілі праваахоўнікі.

Як растлумачылі агенцтву ў Офісе генпракурора, Украіна будзе прасіць аб выдачы 28 затрыманых, якім выстаўлены падазрэнні.

«Такім чынам, украінскі бок выказаў намер патрабаваць выдачы гэтых асобсў Украіне для прыцягнення да крымінальнай адказнасці за злачынствы, звязаныя з незаконным удзелам ва ўзброеным канфлікце на Данбасе», – дадалі ў Офісе генпракурора.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, цяпер ідзе падрыхтоўка дакументаў, неабходных для накіравання запытаў аб экстрадыцыі названых асобаў. Пытанне аб іх выдачы будзе вырашацца кампетэнтнымі органамі Беларусі.

Hавiны
Навошта вагнэраўцы прыехалі ў Беларусь? Асноўныя версіі гучнай справы
2020.07.30 14:19

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў