Украіна адмовіцца ад расейскага газу з 1 красавіка


Паводле міністра энергетыкі Уладзіміра Дзямчышына, вострай неабходнасці ў блакітным паліве ад суседа цяпер няма. Газ за больш нізкі кошт можна набываць і ў Еўропы, сказаў Дзямчышын.

Некалькі дзён таму ў Міністэрстве энергетыкі Расеі дапускалі, што праз спад кошту на нафту цана на расейскі газ для Украіны можа знізіцца да 50–80 долараў за 1000 кубаметраў.

Дземчышын таксама адзначыў, што чакаецца змяншэнне выкарыстання газу на 20-30 мільёнаў кубаметраў.

Цяпер Украіна плоціць за газ траншамі.

20 сакавіка ў Бруселі падчас трохбаковых перамоваў улады Расеі абяцалі, што разгледзяць варыянт «летняга пакету» – паквартальнай зніжкі для Украіны. Кошт пры гэтым будзе залежыць ад эканамічнай сітуацыі і канкурэнтаздольнасці расейскага паліва.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў