Украіна адкрывае межы, але не для Беларусі


Украіна адкрывае ўсе міжнародныя пункты пропуску, акрамя мяжы з Беларуссю і Расеяй, паведаміў кіраўнік МУС краіны Арсен Авакаў, перадае «Интерфакс-Украина».

Адкрыюць 66 міжнародных пунктаў пропуску на межах з Малдовай і краінамі ЕЗ (Польшчай, Венгрыяй, Славакіяй, Румыніяй). Пункты пропуску на мяжы з Беларуссю і Расеяй застануцца зачыненыя праз эпідэміялагічную сітуацыю.

Тым часам ва Украіне будуць паэтапна змякчаць каранцін: 22 траўня адновіць працу гарадскі, прыгарадны грамадскі транспарт, дазволяць пасажырскія перавозкі паміж вобласцямі і міжнародныя перавозкі. Акрамя таго, адновяцца спартыўныя мерапрыемствы (без гледачоў), рэлігійныя мерапрыемствы (не больш за 1 асобу на 10 м² плошчы будынка), адкрыюцца гатэлі (рэстараны і СПА-зоны ў іх пакуль не будуць працаваць). З 25-га запусцяць метро, ​​адкрыюцца дзіцячыя садкі, з 1 чэрвеня – чыгуначныя пасажырскія перавозкі.

Пасля 15 чэрвеня, калі краіны-партнёры пачнуць адчыняць свае межы, Украіна разгледзіць пытанне аднаўлення рэйсавых авіяперавозак і адкрыцця аэрапортаў.

Мяжа з Беларуссю была зачынена на каранцін ад 16 сакавіка.

Беларусь – адзіная краіна ў рэгіёне, якая не ўводзіла жорсткіх абмежаванняў на нацыянальным узроўні падчас эпідэміі каронавірусу.

Hавiны
Эстонія часова забараніла палёты ў 7 краін. Сярод іх Беларусь
2020.05.18 07:58

КА belsat.eu

Стужка навінаў