Украіна адклікала свайго амбасадара з Менску для кансультацыяў


Украіна адклікала свайго амбасадара з Менску для кансультацыяў, гаворыцца ў заяве на сайце МЗС Украіны.

Нагодаю сталі «не сяброўскія крокі Менску», у прыватнасці перадача байцоў ПВК Вагнэра расейскаму боку. Паводле афіцыйнага Кіева, былі прававыя і маральныя падставы перадаць затрыманых, якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях на Данбасе, украінскаму боку.

Hавiны
32 затрыманых у Беларусі вагнераўца вярнуліся ў Расею
2020.08.14 22:48

Апроч таго гаворыцца, што бягучыя падзеі, у прыватнасці вотум недаверу да беларускай улады з боку грамадзянаў нашай краіны, цалкам мяняюць украіна-беларускія двухбаковыя дачыненні.

Hавiны
Прэзідэнт Украіны правёў закрытую нараду ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі
2020.08.17 17:21

Ігар Кізім узначальвае ўкраінскую амбасаду ў Менску з лютага 2017 году. Калі ён вернецца ў Менск, не паведамляецца.

АА belsat.eu

Стужка навінаў