Украіна абвінаваціла Беларусь у дэмпінгу і ўвяла мыта на запалкі


22 мая на пасяджэнні Міжведамаснай камісіі міжнароднага гандлю Украіны былі ўзгодненыя абмежавальныя меры адносна ўвозу асобных групаў тавараў на тэрыторыю краіны.

«Па выніках антыдэмпінгавага расследавання ўвозу запалак ва Украіну, якія адбываюцца з Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі, для Беларусі ўстаноўленае антыдэмпінгавае мыта ў памеры 21,32 %, а для Расейскай Федэрацыі – 45,79 %», – паведамілі ў Міністэрстве развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Украіны.

Таксама ўведзенае мыта ў дачыненні да шэрагу тавараў з Кітаю.

У студзені–сакавіку 2020 года, паводле Белстату, Беларусь паставіла ва Украіну тавараў на $ 704,2 млн. Гэта на 15,4 % менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў