УЕФА можа адмяніць чэмпіянат Еўропы праз каронавірус


Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (UEFA) адсочвае сітуацыю з каронавірусам. Пра гэта паведамляе SportsFinding.

Як адзначыў віцэ-прэзідэнт УЕФА Мікеле Ува, еўрапейскія спаборніцтвы могуць быць перарваныя толькі, калі надзвычайная сітуацыя з каронавірусам пагоршыцца.

«Мы назіраем, мы назіраем за ўсімі краінамі. Футбол павінен падладжвацца пад сітуацыю ў краіне. Мы імкнемся не спыняць спаборніцтвы», – заявіў ён.

Hавiны
Беларусаў заклікаюць не наведвацца на поўнач Італіі
2020.02.25 18:23

Паводле яго, турніры перапыняць толькі ў тым выпадку, калі сітуацыя пагоршыцца

Чэмпіянат Еўропы 2020 года пройдзе ў 12 краінах, у тым ліку і ў Італіі, дзе назіраецца эпідэмія каронавіруса COVID-2019.

Алімпіяда таксама пад пагрозай

Між тым чалец Міжнароднага Алімпійскага камітэту Рычард Паўнд пракаментаваў магчымы лёс Алімпіяды ў Токіа, якой таксама пагражае каронавірус, паведамляе sport.ru.

Ён запэўніў, што пакуль адмяняць Алімпіяду МАК не плануе, але канчатковае рашэнне будзе прынята за два месяцы да старту спаборніцтваў, якія пачынаюцца 24 ліпеня.

Пры гэтым, паводле яго, у выпадку надзвычайнай сітуацыі пераносу гульняў не будзе – іх проста адменяць з прычыны цяжкасці падрыхтоўкі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў