Удзельнікі расейскага шоу «Апошні герой» адмовіліся здымацца з беларускай Настай Рыбкай


Беларуска Наста Рыбка (сапраўднае імя – Анастасія Вашукевіч) пратрымалася на праекце «Апошні герой. Гледачы супраць зорак», якое здымалася на Філіпінах, усяго адзін дзень, піша «Вокруг.Тв»

Раней прадзюсары рэаліці-шоу «Апошні герой. Гледачы супраць зорак» запрасілі скандальна вядомую Насту Рыбку да ўдзелу ў праекце. Дзяўчына стала 17-й удзельніцай шоу. Але як толькі яна далучылася да каманды зорак, то частка каманды адмовілася мець з ёю зносіны.

Пазней удзельнікі шоу заявілі, што з-за Рыбкі пра іх могуць пайсці кампраметуючыя чуткі. У выніку дзяўчыне прапанавалі сысці ў каманду гледачоў. Але яна палічыла, што там складзецца аналагічная сітуацыя, пасля чаго пакінула праект.

Наста Рыбка пракаментавала інцыдэнт у сваім Instagram.

Наста Рыбка, ці Анастасія Вашукевіч, паходзіць з Бабруйску. Яна атрымала вядомасць пасля расследавання Аляксея Навальнага, прысвечанага сувязям алігарха Алега Дзерыпаскі з віцэ-прэмʼерам Расеі Сяргеем Прыходзькам, якія раскрыліся пасля відэа, дзе яны абодва плаваюць на яхце і абмяркоўваюць умяшанне ў амерыканскія выбары. На яхце былі дзяўчыны з эскорту, у тым ліку Рыбка, якая і зняла ўсё на відэа і апісала ў сваіх сацсетках.

Hавiны
Наста Рыбка з’явіцца на тэлебачанні
2020.02.06 11:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў