Удзельнікі праймерыз адмовіліся ад прэзідэнцкай гонкі і заклікаюць змагацца з «дыктатурай»


26 красавіка 2020 года. Менск. Апазіцыйныя палітыкі (Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі, Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў, Ігар Барысаў і Дзмітрый Кучук) бяруць удзел у сімвалічным Чарнобыльскім шляху.
Фота: @adziny2020

10 траўня ўдзельнікі працэдуры па вылучэнню «адзінага» кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў паведамілі, што «паўнавартасны ўдзел» у выбарчай кампаніі ва ўмовах эпідэміі COVID-19 з’яўляецца немагчымым.

Удзельнікі праймерыз мяркуюць, што кіраўнік Беларусі аб’явіў выбары ў «разгар эпідэміі», каб выкарыстаць гэтую сітуацыю з мэтаю ўзурпацыі ўлады.

«Заяўляем, што абʼяўленне і правядзенне выбараў ва ўмовах разгару эпідэміі каронавіруса недапушчальна і злачынна. Відавочна, што прыняцце гэтага рашэння прадыктавана жаданнем выкарыстаць пандэмію як дадатковы інструмент далейшай узурпацыі ўлады і пазбаўлення беларусаў права выбіраць. Ужо сёння зразумела, што бяспечны для здароўя выбарцаў збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў немагчымы», – гаворыцца ў заяве.

  • Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 9 жніўня.
Меркаванні
Насустрач 9 жніўня. Коратка пра карысць склаўшыхся абставінаў
2020.05.08 18:10

Таксама ў заяве гаворыцца пра пачатак кампаніі «За Беларусь без дыктатуры!».

«Плануем выкарыстанне легальных інструментаў выбарчай кампаніі ў перыяд збору подпісаў для мабілізацыі, аб’яднання і падтрымкі грамадзянаў Беларусі, якія прагнуць пераменаў», – абяцаюць апазіцыйныя палітыкі.

Кандыдаты праймерыз Юрый Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў маюць намер сабраць ініцыятыўную групу, каб пачаць кампанію, асноўнай мэтай якой будуць: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі і сумленныя выбары.

Нагадаем, што ў праймерыз бралі ўдзел:

  • Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч
  • Намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч
  • в. а. Старшыні Абʼяднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў
  • Незалежны кандыдат, Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова
  • Павел Севярынец з Беларускай хрысціянскай дэмакратыі выйшаў з кампаніі ў сярэдзіне сакавіка
Hавiны
Хто кіне выклік Лукашэнку на выбарах-2020? Гайд па патэнцыйных кандыдатах і стратэгіях
2020.05.08 15:09

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў