Удзельнікі акцыі салідарнасці на цэнтральнай плошчы Горадні
2020.08.14 16:22
У Горадні ўдзельнікі акцыі салідарнасці вышлі на цэнтральную плошчу абласнога цэнтру. Ад раніцы ў горадзе страйкуюць рабочыя шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў, у прыватнасці «Горадня Азот», Гарадзенскі мясакамбінат, будаўнічыя прадпрыемствы.